Radyjo Racyja (@Racyja) header
Radyjo Racyja (@Racyja) profile picture

БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ вяшчае на беларускай мове на тэрыторыі Беларусі, Польшчы і Літвы. Беласток - Гродна 98,1 FM, Брэст 99,2 FM.

Беларусь
Joined January 2013
Photo by Radyjo Racyja (@Racyja)Photo by Radyjo Racyja (@Racyja)Photo by Radyjo Racyja (@Racyja)Photo by Radyjo Racyja (@Racyja)Photo by Radyjo Racyja (@Racyja)Photo by Radyjo Racyja (@Racyja)Photo by Radyjo Racyja (@Racyja)Photo by Radyjo Racyja (@Racyja)Photo by Radyjo Racyja (@Racyja)Photo by Radyjo Racyja (@Racyja)
“Найменшыя страты” Чым бліжэй зіма, тым больш агрэсіўна расейскія войскі атакуюць энергетычную інфраструктуру Украіны. Пад прыцэлам – перадусім Кіеў і Кіеўская вобласць. За апошні месяц сталіца перажыла некалькі маштабных блэкаўтаў. racyja.com/by/palityka/najme…
31
«Пакаленне Чарнобыля»: Вольга Касцюк пра новы зборнік і розныя пагляды на трагедыю Да саракагоддзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС у выдавецтве «Пфляўмбаўм» выходзіць анталогія мастацкіх і публіцыстычных тэкстаў «Пакаленне Чарнобыля / Покоління Чорнобіля». racyja.com/by/kultura/pakale…
30
Узбекскія інвестары адкрываюць яшчэ адну вытворчасць у Беларусі. Цэны на цыгарэты ў Беларусі пакуль вырашылі не падымаць. У Беларусі працуе кожны чацвёрты жыхар старэйшы за 60 гадоў. Больш навінаў эканомікі на сайце Радыё Рацыя: racyja.com/by/ekanomika/uzbe…
37
«Ноч нерасстралянай паэзіі» сёлета пройдзе ў Варшаве цягам двух дзён Яна аб’яднае беларускую і польскую гісторыі рэпрэсій. Госця Рацыі - дырэктарка Музея Вольнай Беларусі ў Варшаве Наталля Задзяркоўская - пра імпрэзы ў Варшаве. Падрабязнасці на сайце: racyja.com/by/hramadstva/noc…
29
Футбольны чэмпіянат Беларусі: інтрыга закручана напоўніцу. Беластоцкая «Ягелонія» досыць нечакана разграміла ў Гданьску «Лехію». Учора былі згуляныя чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ. Больш навінаў спорту на сайце Радыё Рацыя: racyja.com/by/sport/futbolny…
62
Вольга Маёрава і Ірына Мельхер з вялікімі праблемамі са здароўем, і ў кожнай з іх вялікія тэрміны - па 20 і 17 год адпаведна. Іх трэба экстранна вызваляць. Кажа былая палітзняволеная, актывістка кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Алена Лазарчык. racyja.com/by/hramadstva/ich…
1
3
104
Радны Беларускай Народнай Рэспублікі і валанцёр беларускіх ваяроў ва Украіне Зміцер Піменаў, ён жа легендарны «Мірон», прыехаў на Беласточчыну з Бельгіі, каб адведаць месца нараджэння нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага. Падрабязнасці: racyja.com/by/vandrouki/radn…
38
Беларусы па ўсім свеце адзначаюць трагічную дату, якая атрымала назву «Ноч (не)расстраляных паэтаў». У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску ў засценках НКУС былі расстраляныя больш за сотню лепшых прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. racyja.com/by/sumezza/u-bela…
1
43
“Мы не бачым свайго вяртання ў АДКБ” Пазіцыя Ерэвана ў дачыненні да Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) застаецца нязменнай, заявіў міністр замежных спраў і міжнароднага гандлю Арменіі Арарат Мірзаян. racyja.com/by/palityka/my-ne…
1
1
89
У Беларусі за год з пераліку знік кожны дзясяты прадпрымальнік Пры гэтым размеркаваньне прадпрымальнікаў па рэгіёнах прыкметна адрозніваецца. racyja.com/by/ekanomika/u-be…
39
Беласток рыхтуецца да «Ночы паэтаў» 29 кастрычніка ў Беластоку пройдзе акцыя «Ноч паэтаў», прысвечаная ўшанаванню памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій. У межах імпрэзы Тэатр «Прыехалі»  пакажа спектакль «Чырвоны крыж».  racyja.com/by/sumezza/belast…
1
52
Аўтары звароту ігнаруюць важнасць ідэалогій – ідэалаў, каштоўнасцей або перакананняў, – яны насамрэч прапагандуюць самую старую і масавую ідэалогію – ідэалогію выжывання і прыстасавання. Статкевіч раскрытыкаваў зварот часткі былых палітвязняў. racyja.com/by/palityka/statk…
3
78
Еўрапейскія палітыкі высока ацанілі аб’яднанасць беларускага грамадства Еўрапейскія палітыкі, якія прысутнічалі ў якасці гасцей на з’ездзе БХД у Беластоку, высока ацанілі яго ўзровень і памкненне беларускага грамадства да кансалідацыі. racyja.com/by/bez-kategorii/…
1
2
97
Цяпло для Украіны падчас вайны: беларускія дэмсілы разам з польскімі партнёрамі запускаюць збор дапамогі Пра старт удзелу кампаніі «Цяпло для Украіны» падчас анлайн-прэс-канферэнцыі 28 кастрычніка абвясцілі прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл. racyja.com/by/hramadstva/cja…
42
Санкцыі, ціск — гэта ўсё тое, што мы чулі ўсе гэтыя шэсць гадоў. І, на мой погляд, а таксама, думаю, на погляд многіх людзей, гэты шлях не працуе. Таму мусіць быць нейкі больш актыўны працэс, які спалучае розныя падыходы. Кажа Госця Рацыі Марына Золатава. racyja.com/by/hramadstva/kal…
75
Памяць, якую не заглушыць: у Вільні пакажуць пастаноўку пра беларускіх паэтаў Тэатральна-музычную пастаноўку «Будзем песняй мінуўшчыну біць» пакажуць у Вільні 29 кастрычніка. Паводле акцёра Сяржука Тоўсцікава, імпрэза будзе складаецца з трох частак. racyja.com/by/kultura/budzem…
2
107
Гарадзенцы ў Беластоку адзначаць Дзень Святога Губерта Свята адбудзецца на пачатку лістапада і пройдзе ўжо чацвёрты раз. Падрабязнасці: racyja.com/by/sumezza/haradz…
1
47
Калі Еўропа з Лукашэнкам дамовіцца, навошта ёй падтрымліваць тых, хто змагаецца з гэтым Лукашэнкам? Віталь Цыганкоў - пра канчатковае фармаванне двух выразных палітычных плыняў у беларускіх дэмакратычных сілаў. racyja.com/by/palityka/kali-…
1
1
750
Зянон Пазьняк: Еўропа на мяжы катастрофы У сацыяльных сетках з’явіўся артыкул Зянона Пазьняка «Погляд наперад». У ім аўтар аналізуе прычыны беспарадкаў у Еўропе і робіць прагнозы на будучыню. Мы вырашылі абмеркаваць з ім асноўныя тэзісы артыкула. racyja.com/by/palityka/zjano…
87
PRADMOVA ў Празе У праграме прэзентацыі новых кніг, сустрэчы з пісьменнікамі і перакладчыкамі, дыскусіі пра літаратуру, гісторыю і сучасную Беларусь, паэтычныя вечары, кінапаказы, кніжны кірмаш і выстава работ беларускіх палітвязняў. racyja.com/by/kultura/pradmo…
1
59