Хто пра што, а я пра беларускую музыку🤪Склаў свой штогадовы топ-20 альбомаў. Ужо чакаю пытаньні, дзе той ці іншы гурт і чаму так нізка ваш улюбёны альбом. А лепш проста напішыце, што вы слухалі з новых рэлізаў у гэтым годзе і што вам спадабалася rdnv.me/best-belarusian-musi…
Зрабіў плэйліст з 40 найлепшымі беларускімі песьнямі 2025 года (на мой погляд). Гэта не рэйтынг, але ўпарадкавана так, каб было цікава :)
open.spotify.com/playlist/1Q…
Слухайце, дзяліцеся зь іншымі і расказвайце, што слухалі самі ў гэтым годзе
Я ў апошні час вельмі мала гляджу нешта, але ёсьць праграмы, якія імкнуся не прапускаць. Пра адну зь іх даўно хацеў расказаць, хоць увогуле амаль не пішу ні пра што. Але «Нітка Зорка» Кацярыны Ваданосавай — сапраўдны цуд! youtube.com/playlist?list=PL…
Тым, хто радуецца, што незалежныя смі засталіся без амэрыканскай падтрымкі, — пачытайце
reform.news/krizis-nezavisim…
Дарабіў сьпіс найлепшых беларускіх альбомаў 2024 году. У ім хапае як прадказальных рэлізаў, так і зусім нечаканых. Можаце спрачацца і дзяліцца сваімі топамі rdnv.me/best-belarusian-musi…
Бонусам падрыхтаваў плэй-ліст з 40 цікавых трэкаў беларускіх музыкаў, якія выйшлі ў 2024 годзе. Там шмат новых імёнаў з добрай музыкай open.spotify.com/playlist/3d…
Я штогод складаю сьпісы найлепшых на маю думку беларускіх (і ня толькі) альбомаў, але ў гэтым годзе захацелася напісаць пра іх падрабязьней. Дзеля гэтага праз восем гадоў цішыні прыйшлося рэанімаваць блог. У першай частцы — рэлізы з 20-га па 11-е месца
rdnv.me/best-belarusian-musi…
Хто яшчэ не падпісаўся — той дрыга!
Сябры! Ёсць прапанова стварыць народнае «Міністэрства сепультуры», якое будзе выходзіць праз вашу падтрымку. План такі — можна падтрымаць праект праз сервіс Buymeacoffee, і гэта дасць магчымасць выпускаць новыя відэа. Прашу пра рэпост! buymeacoffee.com/charnukha
Slaver retweeted
Вы пісалі пра гэта — я зрабіў! Цяпер усе відэа на Brama можна адфільтраваць па беларускай мове. Ужо цяпер працуе на галоўнай старонцы і ў сьпісе ўсіх відэа brama.online/youtube/videos/…
Запрацаваў сайт-каталёг беларускіх відэа на YouTube з падзелам на катэгорыі і іншымі фішкамі brama.online Дадавайце каналы, задавайце пытаньні і пішыце багрэпорты
Найбольш папулярны беларускамоўны гурт у сьвеце Nürnberg выпусьціў сёньня новы альбом «Adkaz». У сакавіку ў хлопцаў тур па Калюмбіі, Мэксыцы і Коста-Рыцы album.link/pl/i/1719130806
Нагадваю, што добрай традыцыяй будзе сёньня паглядзець цудоўны беларускі фільм «Сьвежына з салютам» youtube.com/watch?v=pKzLVbft…
Я паслухаў вельмі шмат новай беларускай музыкі, таму не магу не зрабіць свой топ па выніках года. У фб камэнтар і сьпіс з 20 альбомаў facebook.com/radzivonau/post… І два плэйлісты па 30 трэкаў: з ухілам у поп open.spotify.com/playlist/59… і ў цяжкую музыку open.spotify.com/playlist/4T…
Падбіваю музычныя вынікі года. Тут распісваць усё нязручна. Каму цікава — гоў у фб facebook.com/radzivonau/post… І вось плэйліст зь пяцідзесяці трэкаў з найбольш цікавых для мяне альбомаў года open.spotify.com/playlist/2l… Асобна пра беларускую музыку крыху пазьней
Я зноў пачаў слухаць шмат новай музыкі пасьля перапынку ў некалькі гадоў. Часам хочацца падзяліцца цікавымі знаходкамі. Вось сёньня выйшаў альбом дуэта Vega Trails. Задуменны кантрабас, летуценны саксафон, празрысты акустычны гук. Карацей, прыгажосьць! vegatrails.bandcamp.com/albu…
Нагадаю пра гэты топавы рэліз. Праект Polyn стварылі зоркі беларускага андэграўнда, але на альбоме 202022 запісалі не зусім тое, што ад іх звычайна чакаюць. Тут зьмяшаныя пост-панк з поп-музыкай, эмбіентам і электронікай, і ўсё гэта гучыць сьвежа і яскрава album.link/s/1H9R6yisg5ryViQ…
Чарговая цікавая знаходка на споціку: гурт The 1-800 і іх новы EP «Are You Still There?» Сінт-поп, пост-панк, ню-вэйв — змрочна, але танцавальна і вельмі мэлядычна. Як такую халодную музыку робяць хлопцы з сонечнага Тэхаса? album.link/s/5eGHCw1HfHzqfrZ…
У чвэрцьфінале Кубка Пэру сёньня Ян Павал II перамог Д'яблаў! І гэта не жарт і не мэтафара flashscore.com/match/vm1jKlF…
Яшчэ якія паўгады таму ніхто не абмяркоўваў «літвінізм» і не спрачаўся наконт Вільні/Вільнюса. Не тое, што такіх тэмаў не існавала, але праблемы дакладна не было. Гістарычныя спрэчкі збольшага заставаліся тэмай профільных знаўцаў і яны, звычайна, знаходзілі паразуменьне.
Нават зь любой навуковай канфэрэнцыі зараз можна вычапіць фразы і тэзы, зь якіх можна нарабіць кідкіх загалоўкаў для СМІ і закруціць бессэнсоўныя, але вельмі шкодныя працэсы зь яшчэ большым шалам.
















