Радыё Свабода – незалежная інфармацыйная радыёстанцыя і інтэрнэт-партал. Нашая місія — https://xitter.cf/t.co/132Hv8iEOc

Minsk. Belarus
Joined April 2009
У Швайцарыі прызналі вінаватым былога байца САХР у справе зьнікненьня апанэнтаў Лукашэнкі: smarturl.click/EYn7WV Швайцарскі суд прызнаў Юрыя Гараўскага вінаватым у выкраданьні бізнэсоўца Анатоля Красоўскага і прызначыў яму два гады ўмоўна. Пры гэтым апраўдальны прысуд у справе зьнікненьня Юрыя Захаранкі застаўся ў сіле. Гараўскі - гэта былы баец беларускага спэцыяльнага атраду хуткага рэагаваньня (САХР). У 2019 годзе ён расказаў нямецкаму выданьню DW, што ўдзельнічаў у выкраданьні і забойстве Захаранкі, Красоўскага і Віктара Ганчара ў 1999 годзе. У 2023-м швайцарскі суд апраўдаў яго праз недастатковасьць доказаў, але сваякі зьніклых і праваабаронцы падалі апэляцыю.
48
26 кастрычніка 2020 на «Гродна-Азоце» пачаўся страйк. У 9 ВНУ краіны таксама пачалі страйкаваць некаторыя студэнты.
1
66
Стала вядома, чаму амбасада ЗША не аднаўляе сваю дзейнасьць у Менску: smarturl.click/L6ZJAW Амэрыканскі бок выставіў пэўныя ўмовы для аднаўленьня дзейнасьці. А яшчэ зараз абмяркоўваецца адкрыцьцё наўпроставых авіярэйсаў паміж ЗША і Беларусьсю.
135
26 кастрычніка 1959 году нарадзіўся Анатоль Сыс, адзін з найбольш яркіх беларускіх паэтаў Анатоль Сыс быў адным з заснавальнікаў літаратурнай суполкі «Тутэйшыя». Аўтар паэтычных зборнікаў «Агмень» (1988), «Пан Лес» (1989), «Сыс» (2002). Памёр 4 траўня 2005 году ў сваёй менскай кватэры ад сардэчнага прыступу. Пахаваны ў Гарошкаве.
1
178
Колішнія палітвязьні заклікалі лідэраў Эўропы больш актыўна ўплываць на працэс вызваленьня зьняволеных: smarturl.click/Xw9bdl «Мы заклікаем Эўрапейскі зьвяз стаць актыўным удзельнікам працэсу вызваленьня палітвязьняў і спыненьня рэпрэсій у Беларусі. Мы просім выкарыстоўваць для гэтага ўсе даступныя сродкі: дыпляматычныя каналы, перамоўныя фарматы, ціск і стымулы, публічную і закрытую працу» Пад зваротам падпісаліся Людміла Чэкіна, Марына Золатава, праваабаронцы Марфа Рабкова і Наста Лойка, палітычная актывістка Марыя Калесьнікава, Віктар Бабарыка, мэдыямэнэджар Андрэй Аляксандраў, Ірына Злобіна, грамадзкая актывістка Алана Гебрэмарыям, журналісты Ігар Карней, Вольга Лойка, Ірына Слаўнікава і іншыя.
1
1
145
У Сэрбіі да ўлады прыйшла апазыцыя, у Баўгарыі ўсё вырашыцца ў другім туры: smarturl.click/agmbdb Аляксандар Вучыч прызнаў паразу. Тысячы людзей выйшлі сьвяткаваць перамогу на вуліцы Сэрбіі. А ў Баўгарыі перамагае прыхільніца перамоў з Расеяй. Іліяна Ётава, якая выступае за дыялёг з Масквой і супраць вайсковай дапамогі Ўкраіне, атрымала ад 35 да 36,5% галасоў.
2
274
Вучыч прызнаў паразу на парлямэнцкіх выбарах у Сэрбіі Былы прэзыдэнт Сэрбіі і лідэр кіроўнай Сэрбскай прагрэсіўнай партыі (СПП) Аляксандар Вучыч увечары 25 кастрычніка прызнаў паразу на парлямэнцкіх выбарах, якія прайшлі ў нядзелю. Пра гэта паведамляе сэрбская служба Радыё Свабода. Паводле папярэдніх вынікаў, СПП атрымлівае 105 месцаў у Народнай Скупшчыне — аднапалатным парлямэнце краіны. Апазыцыйны «Студэнцкі сьпіс», які падтрымалі ўдзельнікі масавых пратэстаў апошніх двух гадоў, атрымлівае ня менш за 135 месцаў. У цэнтры Бялграду сьвяткуюць паразу партыі Вучыча на парлямэнцкіх выбарах. Сэрбская прагрэсіўная партыя (SNS) заставалася ва ўладзе ў краіне больш за 14 гадоў..
3
301
Якая навіна прымусіла б вас сказаць: «Нарэшце!»?
2
442
Сэрбія, Баўгарыя і Бразылія галасуюць: што вызначаць выбары ў гэтых краінах: smarturl.click/37OmDp 25 кастрычніка выбары праходзяць у трох краінах — і паўсюль іх вынікі могуць паўплываць на замежную палітыку гэтых краін. ▪️Сэрбія выбірае парлямэнт. Галоўная інтрыга — ці здолее студэнцкі рух скарыстацца хваляй пратэстаў супраць карупцыі і пахіснуць уладу Аляксандра Вучыча. ▪️Баўгарыя выбірае прэзыдэнта. Галоўная інтрыга — ці атрымае перамогу кандыдатка, якая выступае за дыялёг з Масквой, ці выбарнікі падтрымаюць больш праэўрапейскі і праўкраінскі курс? ▪️Бразылія выбірае прэзыдэнта. Галоўная інтрыга — ці застанецца прэзыдэнтам Лула да Сілва, ці яго пераможа Флавю Баўсанару — сын былога прэзыдэнта, які імкнецца разьвярнуць палітыку краіны ўправа?
256
Як добра вы ведаеце мастацкія творы? ТЭСТ: smarturl.click/n6w04 Ці зможаце вы назваць аўтараў гэтых твораў мастацтва з розных музэяў сьвету?
236
Суседзі Беларусі перавялі гадзіньнікі. Чаму Беларусь засталася на летнім часе smarturl.click/5oL000 Гадзіньнікі перавялі ў Польшчы, Літве, Латвіі, Украіне. Беларусь, як і Расея, жыве без сэзоннага пераводу часу. Тлумачым: ▪️ці сапраўды перавод гадзіньнікаў эканоміць грошы ▪️чаму ад гэтай практыкі не адмовяцца ▪️чаму зімовы час больш натуральны для чалавека ▪️чаму Беларусь засталася на летнім часе
4
3
1,150
МЗС Беларусі заклікае ўстрымацца ад паездак у шэсьць эўрапейскіх краінаў: smarturl.click/0O5xQM МЗС рэкамэндуе ўстрымацца ад неабавязковых паездак у Францыю, Бэльгію, Італію, Гішпанію, Партугалію і Альбанію – або перанесьці ці скасаваць іх. Патлумачылі гэта «рэзкім абвастрэньнем унутрыпалітычнай сытуацыі, масавымі акцыямі пратэсту, сутыкненьнямі і затрыманьнямі».
279
25 кастрычніка 2020 напярэдадні абвешчанага Сьвятланай Ціханоўскай усеагульнага страйку ў Менску і іншых гарадах краіны адбыўся «Марш народнага ўльтыматуму». У Менску марш сабраў звыш 100 тысяч удзельнікаў і завяршыўся жорсткім разгонам.
14
576
25 кастрычніка 1920 году войскі генэрала Станіслава Булак-Балаховіча (15 тыс) перайшлі часовую мяжу, пачаўшы ваенныя дзеяньні супраць Чырвонай Арміі.
3
394
Маск абвінаваціў Украіну ў парушэньні правілаў Starlink: smarturl.click/v84gDy Ілан Маск, уладальнік SpaceX, якая забясьпечвае спадарожнікавую сувязь Starlink, адказаў у сацсетцы X крытыкам, якія папракаюць кампанію празь зьніжэньне хуткасьці сувязі для ўкраінскіх войскаў у другой палове кастрычніка. Маск заявіў, што Ўкраіна выкарыстоўвала Starlink для ўдараў дронамі, хоць гэта забаронена правіламі сэрвісу. Паводле яго, Starlink — цывільная камэрцыйная сыстэма сувязі, а не інструмэнт для наступальных атакаў. Ён таксама папярэдзіў, што без Starlink украінскі фронт можа абрынуцца. Ва Ўкраіне сьцьвярджаюць, што камэрцыйны Starlink ня можа выкарыстоўвацца для далёкіх удараў, а на тэрыторыі Расеі сыстэма не працуе. Абмежаваньні сувязі ўскладнілі працу ўкраінскіх вайскоўцаў, у тым ліку выкарыстаньне дронаў. Пазьней украінскія ўлады паведамілі пра аднаўленьне сувязі.
246
25 кастрычніка 1936 году нарадзіўся Віктар Тураў, беларускі кінарэжысэр. Сярод прац Турава — экранізацыя раманаў Івана Мележа «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы», фільм «Шляхціц Завальня» паводле творчасьці Яна Баршчэўскага.
4
362
«Гэта ўжо зусім не McDonald’s, але зь беларускім калярытам» Што стала з папулярнай сеткай і чым ежа там адрозьніваецца ад арыгіналу: smarturl.click/YwLbwv
1
300
Паўла Севярынца выбралі кіраўніком партыі БХД. За яго прагаласавалі амаль усе дэлегаты: smarturl.click/97EDmz У выніку з 96 сяброў БХД, якія мелі права голасу на зьезьдзе, 94 ухвалілі кандыдатуру Севярынца. 2 дэлегаты прагаласаалі «супраць» гэтага палітыка.
346
24 кастрычніка 1946 Зямлю ўпершыню сфатаграфавалі з космасу. Амэрыканскія навукоўцы запусьцілі трафэйную нямецкую балістычную ракету V-2 з прымацаванай да яе камэрай, якая зрабіла здымкі з вышыні 105 кілямэтраў. Да запуску першага спадарожніка Зямлі заставалася 11 гадоў.
216